на Youtube-канале Развіваючае відэа для дзяцей Умачка з’явілася шмат цікавых прэзентацый для дзетак на беларускай мове. Напрыклад, вось відэапрэзентацыя “Цацкі”, якая дапаможа малышам хутчэй навучыцца называць знаёмыя цацкі, з якімі яны гуляюць кожны дзень:
Мульт, які зняла на Беларусфільме Таццяна Кубліцкая, ўзяў Гран-пры конкурсу анімацыйных фільмаў X Міжнароднага дабрачыннага кінафестывалю “Прамяністы анёл”, які прайшоў ў Маскве. Стужка доўжыцца ўсяго 6 хвілін, але ў ім сапраўды цудоўная графіка. У аснове сюжэту — беларуская народная казка пра хлопчыка Піліпку, які заблукаў у лесе і трапіў да Бабы-ягі, але дапамог ёй і за гэта тая яго вывела з лесу дадому. Чытаць далей » Піліпка — вельмі салодкі беларускі мульт :)