|
Ужо 12 сакавіка “Калыханка” пачне выходзіць у вячэрнім эфіры па буднях на тэлеканале “Беларусь 1”.
У 2003 г. праграма з Першага нацыянальнага канала, цяперашняга «Беларусь 1», перайшла на «Лад» (зараз «Беларусь 2»). У сувязі з прамымі трансляцыямі спартыўных спаборніцтваў на тэлеканале «Беларусь 2» у вячэрні час дзіцячая перадача перыядычна «выпадала» з эфіру. Чытаць далей » “Калыханка” вяртаецца…
Ігар Кузьмініч пра вожыка Шук-Шука, выхаванне казкай, сучасныя мульцікі, тэорыю права і будучыню беларускай мовы.
Удзень Ігар Кузьмініч выкладае на юрфаку і піша сур’ёзныя навуковыя працы. А ўвечары прыдумляе для сваіх сыноў казкі і запісвае іх на радыё. На днях нават выдаў аўдыёкнігу «Казкі жыцця Мікіткі і Данілка». Дарэчы, у лістападзе яна з’явіцца ў кніжных крамах па ўсёй краіне.
Кожны год на Каляды ён дапамагае ладзіць для дзяцей свята ў нацыянальным стылі «Беларуская ялінка». Затым далучаецца да моладзі і са спектаклем і старадаўнімі песнямі ідзе па горадзе калядаваць. Паўсюль размаўляе па-беларуску, нават юрыдычныя навукі выкладае на роднай мове. Спрабаваў адкрыць у Гродна беларускі садок. Мае дзённік у Інтэрнэце і старонку «У кантакце», дзе расказвае пра ўсё, што яго ўражвае. Чытаць далей » Ігар Кузьмініч: “На лекцыях са студэнтамі абмяркоўваю падзеі на прыкладзе казак”
На хостынгу сайта ўзнікла праблема, якую дагэтуль не атрымалася вырашыць. Была надзея, што апошняя база дадзеных і сайт увогуле жывыя, але ужо пайшоў другі тыдзень, як мы працуем са старой версіяй… Здаецца, што некаторыя артыкулы і рэгістрацыі, на жаль, згубіліся назаўжды. Таксама застаецца праблема з форумам і запампоўкай усіх файлаў — яе будзем хутка вырашаць. Выбачаемся за тое, што так атрымалася. Дзякуй за разуменне, заставайцеся з Казкамі па жыцці ;)
|
|