Усе рубрыкі

Плача коця на кухні (засынайка ад Юліі)

-А-а-а, а-а-а…
— плача коця на кухні,
ад слёз вочкі папухлі. 
Што з табою, мой каток, 
забалеў мо жываток? 

котик

-Мяў,- сказаў варкоцік,
—  не баліць жывоцік.  Чытаць далей » Плача коця на кухні (засынайка ад Юліі)

Прыйшла ночка да зязюлі (калыханка)

Прыйшла ночка да зязюлі
Ты ж ня сьпі, мая красуля
Прыляці ў маю хацінку
Прасьпявай са мной хвілінку

Малюнак: Каміль Пісарра

Малюнак: Каміль Пісарра

Будуць зорачкі мігцець
Хачу я з табою сьпець
Хачу ночку кукаваці
Хачу сьвет той забываці.

Ты лажыся на бачок
Сьпіць пад печчу сьветлячок
Выйшла мышка прасьпяваць
Каток шэпы паляваць Чытаць далей » Прыйшла ночка да зязюлі (калыханка)

Дзед Барадзед — калыханка (два варыянта, mp3+ноты)

Я хаджу па белым свеце
I гляджу, як вы жывеце.
Калi трэба – памагу,
Бо я ўсё рабiць магу.

Дзед Барадзед

Ноты да калыханкі Дзед Барадзед

Ноты да калыханкі Дзед Барадзед


Прыпеў:
Хто я? Дзед-барадзед,
Абышоў белы свет,
А цяпер у цiхi час
Завiтаў да вас.

З вамi побач буду ўсюды,
Трэба цуды – зробiм цуды,
Трэба казка – раз, два, тры,
Вось i казка вам, сябры!

Вечарамi казкi баю,
Я ў запасе шмат iх маю.
А як прыйдзе казка ў сне,
Зноў кажыце: дзякуй мне…

Я хаджу па белым свеце –
Ваш найлепшы сябар, дзецi,
I вядома нават мне,
Што вы бачыце ўва сне. Чытаць далей » Дзед Барадзед — калыханка (два варыянта, mp3+ноты)

Беларускія калыханкі — Вольга Паўлоўская

Спявае Вольга Паўлоўская, арганіста касьцёлу найсьвяцейшай Тройцы ў Менску.

28 трэкаў. Чытаць далей » Беларускія калыханкі — Вольга Паўлоўская