Усе рубрыкі

Прыйшла ночка да зязюлі (калыханка)

Прыйшла ночка да зязюлі Ты ж ня сьпі, мая красуля Прыляці ў маю хацінку Прасьпявай са мной хвілінку

Малюнак: Каміль Пісарра

Будуць зорачкі мігцець Хачу я з табою сьпець Хачу ночку кукаваці Хачу сьвет той забываці.

Ты лажыся на бачок Сьпіць пад печчу сьветлячок Выйшла мышка прасьпяваць Каток шэпы паляваць

[...]

Пахне яблынькай заечай (калыханка+mp3)

У тваёй калысцы вечар ай-лю-ляй

пахне яблынькай заечай ай-лю-ляй

спі індзеец, спі дзікун, спі, прыгоды сні свае

я нікуды не ўцяку не аддам твой сон саве

[...]