|
Гульні для дзетак з 6 месяцаў
Дзе схавалася цацка?
Гульня для маленькіх дзетак, якія толькі навучыліся поўзаць.
Гульна карысная, каб стымуляваць іх актыўнасць, а таксама навучыць уставаць і запаўзаць на розныя рэчы (канапу, зэдлікі).
Вы кладзеце цацку навідавоку ў дзіцяці — на столік альбо на паліцу, ці ў іншае месца.
Малому давядзецца прыкласці пэўныя намаганні для таго, каб дастаць любімы мячык.
Пад якім кубачкам?
Спатрэбяцца некалькі аднолькавых кубачкаў (прыдадуцца пластыкавыя альбо з-пад ёгурту).
Для пачатку хопіць двух, потым можаце ўскладняць задачу і дадаваць новыя кубачкі.
Вы хаваеце шарык пад адзін з іх, а пасля пачынаеце павольна перасоўваць ёмістасці, мяняць іх месцамі.
Потым прапануеце дзіцяці адгадаць, дзе зараз знаходзіцца шарык. Чытаць далей » Гуляем у хованкі — з 6 месяцаў!
Сёння — 1 мая, першы дзень новага месяца.
Май — гэта апошні месяц вясны.
Па-беларуску май завуць “травень”. Ведаеце чаму?
У маі звычайна распускаецца зеляніна. Пра яе і нагадвае другая назва месяца — травень. Гэтае найменне захавалася не толькі ў старажытных пісьмовых крыніцах, але і ў вуснай народнай творчасці, і таму зараз прынятае у сучаснай беларускай мове, на якой мы з вамі размаўляем, чытаем і пішам.
Цікава, што май нашыя продкі таксама называлі “ярац” — у гонар бажаства ўрадлівасці Ярылы. Але зараз аб гэтым мала хто ведае.
А гэта сам Ярыла - можа, і пра яго мы як-небудзь вам распавядзем;)
А ці ведаеце вы, адкуль узялася назва “май”?
Гэта слова ўзятае з лацінскай мовы. Рымляне прысвяцілі месяц багіні зямлі Маі. Дарэчы, тая ж аснова таксама ў нямецкай і французскай мовах – Mai, англійскай – May, польскай – maj, венгерскай – majus, рускай – май, і інш. Чытаць далей » Май… Травень. Ярац на двары!
Сёння ў Беларусі адзначаецца Радаўніца — Дзень памінання нябожчыкаў.
Гэта адно з найстаражытных святаў, што сыходзяць каранямі ў паганскія часы. У гэты дзень праваслаўныя наведваюць могілкі, моляцца аб спачынку душ сваіх блізкіх. У Беларусі Радаўніца з’яўляецца афіцыйным непрацоўным днём.
Фота Марыі Жылінскай
Беларуская прымаўка:
На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, вечарам скачуць.
Па традыцыі ў гэты дзень непажадана было штосьці сеяць альбо садзіць. Напярэдадні Радаўніцы гаспадыні рыхтавалі стравы для памінання на могілкі, прычым колькасць страў павінна быць няцотнай. Чытаць далей » Сёння Радаўніца — Дзень памінання продкаў
|
|