З 15 лютага маленькіх гледачоў і іх бацькоў чакае сустрэча з новым “Дабраранкам” на канале Беларусь-3! Да знакамітага мядзведзіка Топы далучаецца кампанія вясёлых сонечных зайчыкаў – Кася, Лесік і Ясік. І гэта яшчэ не ўсё!
Рубрыка “Будзілка” дапаможа маленькім гледачам прачнуцца, далучыўшыся да музычнай іскрамётнай танцавальна-спартыўнай размінкі. Рубрыка “Мульціварка” рыхтуе для іх цікавыя мультпрыгоды. “Дапамагайка” дасць карысныя парады і навучыць, як дзейнічаць у любой няпростай сітуацыі. Чытаць далей » Беларусь-3 запрашае на “Дабраранак”