Усе рубрыкі

Пра казкі і іншае…

Публікацыя: ikuzminich

АНТ зняла і 14 срежня ў навінах паказала сюжэт пра казкі і дэтэктывы. У першыя 8 сякундаў ідзе дэманстрацыя сайта kazki.by на http://kazki.by/yak-harodnya-atrymala-svoy-hyerb/

Глядзіце і каментуйце.

«Каралеўства маленькіх цмокаў» у Галерэі Ў

Публікацыя: kazkiby

24 і 25 снежня галерэя сучаснага мастацтва Ў ператвараецца ў каралеўства маленькіх цмокаў і запрашае сапраўдных прынцэс і рыцараў! Свет каралеўства створаць мастакі Антаніна Слабодчыкава і Міхаіл Гулін, кніжныя ранішнікi правядзе Юрый Усціновіч, пачытае казкі Алена Бабак. Таксама прапануецца святочная праграма калядных спеваў ад Марты і Яны Шчарбаковых і тэатр ад Святланы Бень і Антаніны Слабодчыкавай. Чытаць далей » «Каралеўства маленькіх цмокаў» у Галерэі Ў

Запрацаваў форум

Публікацыя: kazkiby

Казкі.бай радыя абвясціць, што пасля перапынку адноўлена дзейнасць нашага форума. Па дамоўленасці, зараз ён дзейнічае на пляцоўке “Размова” (razmova.by), дзе вы маеце магчымасць абмярокоўваць любыя казачныя тэмы вашага жыцця.

Рэгіструемся і пачынаем! ;)

Алег Хаменка: Ў жыцці без казкі наогул немагчыма

Публікацыя: kazkiby

Лідэр гурта “Палац”, аўтар праекта “Беларускія народныя казкі для дзетак” Алег Хаменка распавёў пра тое, як цяпер ён разам з дзіцячым фондам ААН ЮНІСЭФ клапоціцца пра набліжэнне аўдыё-казак да кожнай сям’і, працуе над іх візуалізацыяй і мяркуе, што беларускія пісьменнікі напішуць і выдадуць новыя прывабныя кніжкі беларускіх казак.

Год таму з’явілася аўдыёверсія “Беларускіх народных казак”, але праект на тым не спыніўся. Як жыве і развіваецца праект на сённяшні дзень?

Мы якраз сустрэліся з дзяўчатамі з ЮНІСЭФ і пагаварылі аб тым, як працягнуць надалей гэтую працу, таму што галоўнае, канешне, не сам выхад праекта і магчымасць набыць кампакт-дыскі, а тое, каб гэтыя дыскі і ідэі пайшлі ў народ.

Казкі – гэта вельмі-вельмі важная рэч, якая павінна прыйсці да дзіцяці з самага пачатку. Інакш як ты яму распавядзеш пра тое, што хтосьці бывае сквапны, што цябе могуць падмануць і гэтак далей. Менавіта ў казках усё гэта рапавядаецца. Такім чынам, з самага дзяцінства з маленькім чалавекам можна абмеркаваць усе тыя рэчы, якія бываюць у жыцці. Таму без казкі наогул немагчыма.

Наколькі была запатрабаваная аўдыёверсія з пункту гледжання гадавога досведу існавання праекта?

Калі б зоркі беларускай эстрады прадавалі столькі кампактаў, колькі прадалося казак, дык, можа быць, яны былі б Майкламі Джэксанамі. Я жартую, канешне.

Але наклад быў даволі вялікім і нават дадрукоўваўся. Але ж гэта быў вельмі вялікі праект. Гэта ўсё ж такі 10 кампакт-дыскаў, і не кожны мог рэальна іх набыць, таму што гэта была даволі дарагая рэч.

Таму зараз я вельмі спаздяюся, што выйдзе такі праект, які будзе ўжо ў фармаце mp3 і на адной кружэлцы можна будзе знайсці ўсе гэтыя казкі. Але мы б не хацелі, каб кампакт-дыск прадаваўся, хочам, каб ён распаўсюджваўся праз ЮНІСЭФ. Мне здаецца, што гэта прынясе больш плёну і карысці – не грашовай, а культурнай. Чытаць далей » Алег Хаменка: Ў жыцці без казкі наогул немагчыма

Старонка 1 з 512345»