|
Сонейка
Сонца-сонейка свецiць ласкавае.
Пакажы ýсё на свеце цiкавае!
Горы, рэкi, азёры, палетачкi –
Яны ýсе твае родныя дзетачкi.
 сонейка
Чытаць далей » Сонейка
На палянцы спадар лесу
Хмары галiной завесiў.
Каранi зямлю трымаюць,
Ад вятроў абараняюць.

Лiсце быццам медзь гарыць,
Чуе ўсё i сам не спiць.
I каб прывiтацца з намi,
Дуб узняўся над стагамi.
Вось дык цудны родны край!
Хочаш жолуд? Дык трымай!
I стаiць драўляны клёкат,
Лiча дуб дзён зiмнiх клопат.
Не хвалюйцеся, хваiнкi,
Давядзе дзяцей сцяжынка.
Не зблытаюць аж да хаты,
Прынясуць чым лес багаты.
Сяргей Брандт, 26.04.2013
На бярозе першы лiст
Скачуць козы польку-твiст.
Хвалi, хвалi па вадзе,
Гул да лесу аж iдзе.
Спрытна б’е баранчык
Капытцам у барабанчык.

Падыйшоў заспаны воўк,
Музыканта цягне ў бок.
Кажа: “Можа сёння хопiць?
Мы ў лесе, не ў Еўропе.
Разумею — першы лiст,
Добра полька, чаму твiст?”
Сяргей Брандт, 25.04.2013
Тýпы, тýпы, тýпы
Нясе вавёрка крупы.
Змеле крупы на муку,
Пройдзе рэчку па мастку.
Напячэ смачных блiноў,
Пакладзе сухix грыбоў.
Возьме масла-cонейка,
Скажа так лагодненька:
„Уставайце хутчэй дзеткi,
Паднялiся ўжо кветкi.

Пчолкi цiхенька гудуць,
Мёду трохi прынясуць.
Ручнiкоў льняных iз крамы
I паднiмуць дзетак маме.
Мармелад з бручкi не горкi…“
Колькi ж дзетак у вавёркi?
Сяргей Брандт, 25.04.2013
|
|