Усе рубрыкі

Знiчка-зорка – Сяргей Брандт

Спяць у хаце. Знiчка-зорка
Дагарае думкай горкай.
Каганец сляпы капцiць,
Дождж за шыбаю шумiць.
x_101b436b
Ляцяць хмары над зямлёю
Клён стаiць счарнеўшы ў полi.
Уноч галосяць ля ракi
Злыя зданнi, як ваўкi.

Спяць у хаце. Лета снiцца
Водар сена, поля, быццам
Так лагодна грэе сонца
Дзетак мокрыя далонцы.

Песня родная пральецца,
Можа гэта ўсё здаецца?
Каганец сляпы капцiць
Дождж за шыбаю шумiць.
Спяць у хаце ….

Сяргей Брандт, 25.06.2012

Хто такі Хаўер – Сяргей Брандт

Снегам вёску накрывае,
А ўжо вясну чакалi.
Сакавiк заблытаў у полi,
I дзяцей няма ў школе.
UepEBW8Sh7
Над зямлёй раве, паслухай!
Ляцiць, злуецца завiруха.
Вясна згубiла свой давер,
У госцi завiтаў Хаўер.

Сяргей Брандт, 17.03.2013

Камарык — Алег Старынчык

Пытаý камарык у карасiка:
«Скажы, карасiк , колькi часiку?»
Карасiк той плыве пад мосцiкам,
Маýчыць i толькi круцiць хвосцiкам.

Камарык

А жаба квакае i квакае.
Пытаý камар яе па-ýсякаму.
А жаба: «Я пра час не ведаю,
Табою я, камар, паснедаю». Чытаць далей » Камарык — Алег Старынчык

Казка пра тое, як на зямлі з’явіліся злыдні – Сяргей Брандт. Частка трэцяя

Доўга плакалi, радзiлi,
Хлеў i сад вадой свянцiлi.
I нарэшце, прыйшло следам,
Аддаць з яйкамi…суседу.

нечистики 2

Усiх злыдняў i хутчэй,
З кaшом пакінуць ля дзвярэй.
Вось як слаўна парашалi-
Зло сваё другiм аддалi. Чытаць далей » Казка пра тое, як на зямлі з’явіліся злыдні – Сяргей Брандт. Частка трэцяя