| 
			
		 | 
		
		
				
		
		
		
		
								
										З вялiкай торбай завiтае 
Сон, каб дзяцей пачаставаць. 
Гiсторыяй з iскрыстых даляў, 
А потым дзецi будуць спаць. 
  
Накрыўшысь коўдраю лагоднай, 
Пабачаць добры зноў працяг. 
З мелодыяй дзiвоснай, роднай, 
З матулiнай пяшчотай на вуснах. 
А сон замкне iскрыстым вочы, 
Перабярэ свой скарб i смех. 
Па дахах цiхенька закрочыць 
I пойдзе першы, чысты снег…. 
Сяргей Брандт, 22.11.2012                                 
 								 	
						
		
								
										Гуляе жабка ў “класікі” 
Бляшаначкай з карасікам. 
А побач — небаракі 
Чаргі чакаюць ракі. 
  
 								 	
						
		
								
										Добры, моцны, светлы Божа! 
Ты ўсе бачыш, ты ўсе можаш! 
Папрашу зусiм нямнога- 
Мiласцi ўсiм ад Бога. 
  
Каб праўдзівей  сталi людзi, 
Шчырасць ёсць – удзячнасць будзе! 
Каб гучалi простай казкай 
Словы: “Дзякуй“, „Калi ласка“. 
Не гублялi, каб сумленне, 
Дай нам, Божа, адраджэнне! 
Кожны дзень стане, як свята- 
Усiм шчасця, усе багаты! 
Данясiце мае словы 
Да нябес глухiх, Анёлы! 
Добры, моцны, светлы Божа! 
Ты ўсе бачыш, ты ўсе можаш! 
Сяргей Брандт, 21.01.2013                                  
 								 	
						
		
								
										У сянях — на доле сена, 
I з яго тырчыць галоўка. 
Водзiць пыскаю нясмела 
Чорнаю, амаль кароўка. 
  
Вось дык кволенькае дзiва! 
Стаiць на нагах, хiстаецца. 
I глядзiць на ўсiх пуглiва, 
Светам божым захапляецца. 
Нарадзiлась гэтым ранкам, 
Вунь, як малако цумбора. 
Мох зацвiў на голым ганку, 
Зноў каровак гоняць у поле. 
Дзед махае нам падпружкай, 
Што ўзарвалiсь спазаранку? 
Аднясiце ёй дзяружку! 
Тлущу рыбнага iз банкi. 
Вы ж таксама, казляняты, 
Былi, як яна, малымi. 
Няма справы вам у хаце? 
Справа ёсць на старым млыне.. 
Сяргей Брандт, 26.06.12 
 								 	
						
	
					
 | 
			
 |