Замерзлага хлеба акрайчык-
Яго даў у лесе мне зайчык.
Спытаўся:“Iдзеш жа дадому?
Нясi вось гасцiнчык малому!
З пустымi рукамi ў дзверы,
Iз лесу, табе хто паверыць?“
Па полi ляцiць завiруха,
Замерзла ў шэрага вуха.
Здранцвелi на холадзе лапкi,
Не мае валёнак, нi шапкi.
I сам ён маленькi, з мiзiнчык,
Табе перадаў вось гасцiнчык.
Хацеў напiсаць ды алоўкi
Схавалi пад снег злыя воўкi.
А вецер мяце, сыпле ў вушы
Забраў лiст апошнi, аркушык.
Шкада вельмi стала суседа:
„Заходзь! Не спазнiся к абеду!
Салацiк з салодкай капусткi
На вушкi — пуховая хустка!“
„Прыйду“- i махнуў лапкай зайчык,
Зiмовага хлеба акрайчык.
Сяргей Брандт, 24.12.2012