Паколькі ў Аленкі асяродзьзе дзьвюхмоўнае, часьцяком прыходзіцца праводзіць дыфэрэнцыяцыю словаў. Напрыклад, “Аленка, па-беларуску гэта дрэва, а па-руску — дерево”. Часам гэтая формула адгукаецца вельмі дзіўна:).
Купілі бабулі велатрэнажор.
— Ой, йовай! – радуецца Аленка. (Ровар то бок)
— Нет, — кажа бабуля, — это велотренажёр.
— Ета па-йюску — вейят’еназой, а па-бейяюску – йовай! – пераконвае ўнучка.
Разглядаем малюнак. На малюнку акварыюм.
— Г’ядзі, — кажа дзецька, — йібка ў вадзе!
— Так, — адказваю, — гэта акварыюм з рыбкамі.
— Не, ета па-йюску — аквайюм, а па-бейяюску – вада!
Чытаць далей » Прыгоды Аленкі (дзіцячыя пэрлы)