Усе рубрыкі

Чаму заяц касалапы?

Жылі стары са старой
У цёмным лесе Чаму зайцы мяняюць шорстку
За гарой.

Сорак год яны жылі,
А дзяцей не набылі.

I каб бавіць час
Як след,
Паляўнічым стаў той дзед.

Дзед сіло зрабіў
I раннем -
У тайгу на паляванне.

Зайчаня ў сіло злавіў,
Hiбы сына,
Прытуліў.

Абагрэў яго,
Вядома,
Да старой прынёс дадому:

- Хай у хаце пажыве, -
Упрыгожыць горкі век!..

- Хай жыве, -
Старая кажа. –
Мо сагрэе старасць нашу,
Наша горкае жыццё?..
Будзе Зай нам,
Як дзіцё!..

Зай на ўслончыку сядзеў,
Зай на вуліцу глядзеў.

Пагуляць Зай папрасіўся.
Дзед падумаў,
Пагадзіўся.

Даў абутак свой стары:
- Не загульвайся
Ў бары!..

Час мінуў.
І кліча дзед:
- Зай, Спяшайся на абед!

Ну, а шэры
У цёмны бор
Паімчаўся
Як вixop.

Чаму зайцы мяняюць шорстку

За жывое дзед крануты:
- Зай,
Вярні мне мой абутак!

Мне цяпер без тарбасоў
Не прывезці з лесу дроў!

Дый абутак мой стаптаны,
Ён не да твайго каптана…

Дзедаў бас даносіць вецер:
- Будуць касалапіць дзеці!

Дзед са зла бяду наклікаў,
След ва ўcix зайцоў вялікі.

Быццам бы ўсе яны
Зая дочкі i сыны.

Круцяць петлі так старанна
У абутку растаптаным!

Аўтар: Валянцін Лукша

ужо 2 абмяркоўваюць Чаму заяц касалапы?

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>