Чараўнік нам даў
Для Вікі
Чырвоныя чаравікі.
Левы, правы — роўныя,
І, казаў, чароўныя.
Хутка ходзяць,
Лёгка скачуць,
Зблытай іх —
Яны заплачуць.
Кожны робіць
Сваю справу:
Левы — злева,
Правы — справа.
Ружовы сон
Да вады ідзе паненка —
Ружаватая сукенка,
У тон сукенкі — парасон,
Пояс, пацеркі, істужка…
На вадзе — ружовы сон:
У ружовым пер’і птушка.
— Ёсць такая, — кажа Інга, —
называецца фламінга!
Аўтарка вершаў: Надзея Сторажава
дарэчы, ў Надзеі Сторажавай выйшла кніга “Першае падарожжа” з дзіцячымі вершыкамі, лічылкамі, скорагаворкамі — шукайце ў кніжных крамах. Выдавецтва “Народная асвета”, наклад 2000 экз, усяго 24 старокі, але вершыкі — ну вы бачыце самі, досыць цікавыя…