Усе рубрыкі

Чароўныя чаравікі ў ружовым сне

Чараўнік нам даў
Для Вікі
Чырвоныя чаравікі.

Левы, правы — роўныя,
І, казаў, чароўныя.

Чырвоныя чаравікі

Хутка ходзяць,
Лёгка скачуць,
Зблытай іх —
Яны заплачуць.

Кожны робіць
Сваю справу:
Левы — злева,
Правы — справа.

Ружовы сон

Да вады ідзе паненка —
Ружаватая сукенка,
У тон сукенкі — парасон,
Пояс, пацеркі, істужка…

На вадзе — ружовы сон:
У ружовым пер’і птушка.

— Ёсць такая, — кажа Інга, —
называецца фламінга!

Дзяўчынка-фламінга

Аўтарка вершаў: Надзея Сторажава

1 казачнік нешта сказаў Чароўныя чаравікі ў ружовым сне

  • дарэчы, ў Надзеі Сторажавай выйшла кніга “Першае падарожжа” з дзіцячымі вершыкамі, лічылкамі, скорагаворкамі — шукайце ў кніжных крамах. Выдавецтва “Народная асвета”, наклад 2000 экз, усяго 24 старокі, але вершыкі — ну вы бачыце самі, досыць цікавыя…

Каментаваць admin Скасаваць камментар

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>