Усе рубрыкі

Галасаванне

Пакуль няма галасаванняў.

Чароўныя чаравікі ў ружовым сне

Публікацыя: kazkiby

Чараўнік нам даў
Для Вікі
Чырвоныя чаравікі.

Левы, правы – роўныя,
І, казаў, чароўныя.

Чырвоныя чаравікі

Хутка ходзяць,
Лёгка скачуць,
Зблытай іх -
Яны заплачуць.

Кожны робіць
Сваю справу:
Левы – злева,
Правы – справа.

Ружовы сон

Да вады ідзе паненка -
Ружаватая сукенка,
У тон сукенкі – парасон,
Пояс, пацеркі, істужка…

На вадзе – ружовы сон:
У ружовым пер’і птушка.

- Ёсць такая, – кажа Інга, -
называецца фламінга!

Дзяўчынка-фламінга

Аўтарка вершаў: Надзея Сторажава

***

Яшчэ па тэме:

1 comment to Чароўныя чаравікі ў ружовым сне

  • дарэчы, ў Надзеі Сторажавай выйшла кніга “Першае падарожжа” з дзіцячымі вершыкамі, лічылкамі, скорагаворкамі – шукайце ў кніжных крамах. Выдавецтва “Народная асвета”, наклад 2000 экз, усяго 24 старокі, але вершыкі – ну вы бачыце самі, досыць цікавыя…

You must be logged in to post a comment.