Усе рубрыкі

Чытанка для малечы “Па вершыку — штовечар”

Мой маленечкі каток —
ненаедлівы раток —
насамрэч і не кацёнак,
а гарэзлівы чарцёнак.

тыгра

Вочкі-хітрыкі звярне,
натапорыць на мяне,
і — у бокі — скокам, скокам,
і —  у скокі — бокам, бокам.

І палюе, нібы звер,
на бабулю, на таршэр,
на маленькую сястрычку,
на матулі чаравічкі,

на смятанку, на катлетку,
на мяне і на суседку…
А з работы прыйдзе татка —
рыссю ўчэпіцца за пяткі

і грызе, грызе, грызе —
кусь і накусь — па чарзе.
А пасля — такое гора —
разбяжыцца — і па шторах

залязае на дыван
і ляціць, бы “ераплан”
ці калматая жар-птушка
на пухнатыя падушкі.

Даляціць — і — дабрадзей!—
“намывае” нам гасцей—
і насліненаю лапкай,
і расчоскаю-царапкай.

Ды ізноў — у бок і ў скок.
Ды  ізноў —  у скок і ў бок.

І адкуль такія “ігры”?
Можа, ён — прапраўнук “тыгры”?

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>