Да 30 лістапада магчыма паўдзельнічаць у папярэднім праслухоўванні на конкурс юных чытальнікаў «Паэтычны Ветразь». Для ўдзелу ў конкурсе неабходна, каб дзіцяці было ад 7 да 12 гадоў (другая намінацыя — 12–17 гадоў). Трэба запоўніць анкету-заяўку, вывучыць на памяць любы верш са спадчыны Я.Купалы, Я.Коласа або М.Танка, прыехаць у Дом радыё і выразна прачытаць вывучаны верш на мікрафон у студыі.
Найлепшага выканаўцу потым будуць абіраць слухачы тэлефонным галасаваннем, а таксама прафесійнае журы. Арганізавала конкурс творчая група праекта «Мэры Попінс» канала «Культура» Беларускага радыё.
Падрабязнасці тут.
Рэдакцыя часопіса “Роднае слова” і грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі” абвясцілі конкурс творчых і навукова-даследчых вучнёўскіх прац. Аўтарамі творчых прац могуць быць навучэнцы любога ўзросту.
Асноўныя тэмы: “130-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы”, “130-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа”, “100-годдзе з дня нараджэння Максіма Танка”, “Творчасць сучаснага пісьменніка”, “2012 год – Год кнігі”. Працы на конкурс прымаюцца да 31 кастрычніка 2012 г.
Пачытайце палажэнне конкурса тут.
Каментаваць