Усе рубрыкі

Конкурс дзіцячага малюнка “Я – будучы прадпрымальнік”

Цэнтр дзелавых камунікацый Bel.Biz праводзіць конкурс малюнкаў для дзетак дзвюх узроставых груп — да 7 гадоў і 7-10 гадоў. На конкурс трэба дасылаць малюнкі, што расказваюць пра вядомых бізнэсмэнаў ці выказваюць стаўленне да прадпрымальніцкай справы и яе перавагаў.

Малюнкі будуць размешчаныя на сайце Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, а таксама на выставе дзіцячага малюнка. Усіх удзельнікаў запрашаюць на цырымонію ўзнагароджання ў дзіцячы забаўляльны цэнтр, а пераможцаў, якіх будзе вызначаць прафесійнае журы, узнагародзяць цацкамі.

Малюнкі прымаюцца з 1 верасня па 1 лістапада 2012 г. па е-mail: gew_belarus@bel.biz ці на адрас: г. Мінск, вул. Піянерская, 41–201.

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>