Усе рубрыкі

Дзіцячыя пытанні – Сяргей Брандт

“Колькi зорачак на небе?
А зярнятак колькi ў хлебе?
Чаму птушкi так пяюць?
А дзе мурашы жывуць?

таня

А чаму аловак пiша?
Чаму бот пагрызлi мышы?
А чаму крапiва — злая?”-
Цэлы дзень Таня пытае.

“Дзе? Калі? Чаму? Hавошта?
А каму патрэбна пошта?”
З самай ранiцы ад Танi —
Зноў цiкавыя пытаннi.

Сяргей Брандт, 13.03.2013

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>