Вядомыя выканаўцы, паэты і пісьменьнікі, акторы, артысты і нават адзін дыплямат узялі ўдзел у сумесным праекце інтэрнэт-парталу Tuzin.FM ды Беларускага Радыё Рацыя «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі, беларускага пісьменьніка зь Вільні.
Агучылі казкі вядомыя беларускія дзеячы:
- Алег Хаменка — Залатое яечка
- Ганна Хітрык — Вадзіца жывая-мёртвая
- Лявон Вольскі — Як Дзед-Мароз новае сьвята прыдумаў
- Адам Глёбус — Казка на Дзень гораду
- Зьміцер Вайцюшкевіч — Казачка на вербную нядзельку
- Тамара Лісіцкая — Казачка на Дзень Сьвятога Валянціна
- Андрэй Хадановіч — Вільнюсь
- Алесь Камоцкі — Казачка пра Цмока Базылішка
- Стэфан Эрыксан — На Купальле
- Уладзімер Арлоў — Казка пра Герб
- Зінаіда Бандарэнка — Казка пра Гімн
- Сяргей Сокалаў-Воюш — Казка пра Сьцяг
Паслухаць адну з казак:
Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.
Добры дзень! Як спампаваць усе казкi Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі? Па ссылцы http://kazki.by/out/aHR0cDovL29sZC5mcm9tYnkubmV0L21wMy92aXR1c3prYV9iYW5kYXJlbmthX2themthX3ByYV9oaW1uLm1wMw== пампуецца толькi адна казка.
“This Account Has Been Suspended” гэта спасылка выдае. І што з тым рабіць???? Хочам казку!!!
[…] можна назваць сітуацыю з кнігай Сержука Вітушкі “Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі”. Вельмі люблю гэтую кнігу і мару пра часы, калі яна […]