Аднаго разу просіць святая апякунка Беларусі Ефрасіння ў маці Божай:
— Дазвольце мне калі лааска спусціцца хоць раз на зямлю маю родную, прайсціся і паглядзець як маецца мой народ любімы – беларусы.
А Маці Божая ведала, што акурат у гэты час вайна на нашых землях была. Не хацела яна каб Ефрасіння журылася, то кажа:
— Мо як іншым разам сходзіш, а зараз пасядзі са мной, пагамонім крыху.
Так прайшоў час, а на зямлі гэта гады. Скончылася вайна і адразу новая пачалася…
Другі раз кажа Ефрасіння адпусці мяне да маіх людзей, зачакаліся яны мяне. А маці ізну кажа:
— Так, хутка пойдзеш, адно пасядзі крыху са мной.
І яшчэ яны пасядзелі. Тады вайна скончылася, а тут новыя злодзеі на нашую зямлю ўварваліся і новая вайна пачалася, ды такая што ранейшыя войны проста забаваю выглядалі ў параўнанні з гэтай. Уся зямля, трава і нават рэкі набрынялі крывёй .
Трэці раз кажа Еўфрасіння :
– Не магу больш трываць, чую, што патрэбная я сваім людзям родным, не трымай ты мяне дзеля бога, моцна просяць мяне прыйсці.
Тады Маці кажа:
– Добра. Ідзі.
А для таго каб Ефрасіння не ўбачыла ўсіх жахаў – напусціла густога туману. Ідзе Ефрасіння, а па ўсёй Беларусі толькі густы туман на ўсім ляжыць і нічога не відаць.
Тады дунуля Еўфраксіння цваім цёплым дыханнем і растаў туман. Ператварыўся ён ў чыстую белую расу. І так той белай расы было шмат, што змыла яна ўсю кроў з зямлі ды травы. Ад гэтага вайна і спынілася.
А было тое, як стаяла Ефрасіння акурат пад Гародняй, адсюль і назву мае гэтае месца – Белыя Росы. Некалі гэта была вёска, а зараз частка гораду.
Гэта слаўнае месца і сёння называецца Белыя росы, бо гэта тое самае месца дзе стаяла Святая апякунка наша Ефрасіння, калі расой ачысціла нашую зямлю ад крыві і жахаў вайны.
Малюнак Алесі Галоты
Каментаваць