Усе рубрыкі

Кацінае гора – Сяргей Брандт

Кот схаваўся ў падпечак,
Там ён будзе сядзець вечар.
Шорстку мыць старанна лапкай,
Атрымаў два разы тапкам.
Кацинае гора брандт
Не было з ранiцы гора,
А цяпер пытанняў мора.
Як сябе вясцi з унукам?
Спрытна так схапiў за вуха.

Я ж кот жывы, не лялька,
Не мядзведзiк i не зайка.
Хвост мне самаму патрэбны
I за ўсё — акрайчык хлебны?

Госць малы i добры хлопчык,
Загнаў пад печ, а сам рагоча.
„Паедзе хутка, сядзiце цiха!“ —
Са мной дзве куркi i кральчыха.

Сяргей Брандт, 11.04.2013

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>