Анфіска з Антошкам
Ідуць па дарожцы,
Бавяць час.
На вокнах – каханьне,
Пяшчоты прызнаньне,
Людзі сьпяць.
Прысьніся, кірпаты,
Анфіске – Антошка,
Ля ракі,
Ля чоўна на хвалях,
Што побач з хмызамі
Таньчылі.
Ружовы шаль
на рыжых валасах
Убірае водар траў
Ды мар.
Вясёлка вуснаў
Агарнула шар,
Ён раптам узьляцеў
І лёгка паляцеў,
Ён нават сам не ведаў, што ўмеў!
Антошка з Анфіскай
Па лужынах Мінска
Ідуць наўскок.
У белых кашулях
Рамонкі начуюць,
Зьбіраюць сок.
На гузіку жоўтым –
Кавалачак неба –
Кропля зор.
Адны толькі мары
Ў сэрцы чульлівым –
Анфіскін звон.
Ружовы шаль
На рыжых валасах
Убірае водар траў
Ды мар.
Вясёлка вуснаў
Агарнула шар,
Ён раптам узьляцеў
І лёгка паляцеў,
Ён нават сам не ведаў, што ўмеў!
Каментаваць