З вялiкай торбай завiтае
Сон, каб дзяцей пачаставаць.
Гiсторыяй з iскрыстых даляў,
А потым дзецi будуць спаць.
Накрыўшысь коўдраю лагоднай,
Пабачаць добры зноў працяг.
З мелодыяй дзiвоснай, роднай,
З матулiнай пяшчотай на вуснах.
А сон замкне iскрыстым вочы,
Перабярэ свой скарб i смех.
Па дахах цiхенька закрочыць
I пойдзе першы, чысты снег….
Сяргей Брандт, 22.11.2012
Каментаваць