Усе рубрыкі

“Калыханка” вяртаецца…

Ужо 12 сакавіка “Калыханка” пачне выходзіць у вячэрнім эфіры па буднях на тэлеканале “Беларусь 1”.

У 2003 г. праграма з Першага нацыянальнага канала, цяперашняга «Беларусь 1», перайшла на «Лад» (зараз «Беларусь 2»). У сувязі з прамымі трансляцыямі спартыўных спаборніцтваў на тэлеканале «Беларусь 2» у вячэрні час дзіцячая перадача перыядычна «выпадала» з эфіру. 12 сакавіка «Калыханка» вяртаецца на тэлеканал «Беларусь 1».

Да гэтай падзеі 5 сакавіка ў сталічным Палацы дзяцей і моладзі творчая група «Калыханкі» ладзіць дабрачынны канцэрт для дзяцей-сірот. У праграме запланаваны выступы Іны Афанасьевай, груп Litesound і «Дразды», Ларысы Грыбалёвай, Вольги Плотнікавай ды іншых. Маленькіх гледачоў чакаюць розыгрышы падарункаў, а таксама спектакль-сюрпрыз. Вядучымі свята выступяць персанажы праграмы, пішуць “Беларускія навіны”.

“Калыханка” — адна з найстарэйшых праграм беларускага тэлебачання. Упершыню яна выйшла ў эфір у студзені 1981 года.

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>