Усе рубрыкі

Кот i мышы (байка)

Як, аднойчы, вельмi рана
Выйшла важна мыш на ганак.
I гаворыць: «Прызнаюся,
Больш ката я не баюся!

Пачынаю сёння зноý
Паляванне на катоý».
Усе вакол гавораць мышы,
Каб каты «вастрылi лыжы».

кот i мышы

кот i мышы


Нават крот нарыý хадоý:
Палявацца на катоý.
Вось дык выйшла навiна —
Гэта жудасць для слана.

Вочы ён закрыý вушамi,
Хобат закруцiý вузламi.
Конь iржэ,смяюцца гусi,
Парася ляжыць на пузе.

Заяц ý лесе на вяроýку
Пасадзiý самога воýка.
У бярлозе ад здзiýлення
З’еý мядзведзь усё варэнне.

Пчолы мёд не вырабляюць,
Трутняý з вулляý выганяюць.
Крычыць пеýнiк : «Ку-ка-рэ!
Што тварыцца на дварэ?»

На акенцы рыжы кот
Грэý пухнаценькi жывот,
Лапкаю ён чэша вуха,
Бо на вуха села муха.

Ён паважна пазяхае,
Што гаворыць мыш ̶ не дбае.

Але думае: «Чаму
Не пад’есцi самаму?»

Узяý i выйшаý ён на ганак
На вусах вiсiць смятана.
Кажа кот: «Ну, малайчына,
Вельмi спраýная мышына!

На катоý яна палюе,
Мяне гэта так хвалюе,
Што ад гэтых хваляванняý
Не магу спаць на дыване.

Што дарэмна палявацца,
Сам прыйшоý табе я здацца!»
I крычыць барсук з сасны:
«Я не чуý такой маны!

Цi, нiбыта, гэта сон ̶
Кот здаецца ý палон?!»
Качкi параскрылi дзюбы,
Зайцы зноý змянiлi шубы.

На дыбкi кароýка ýстала,
Бычку вымя перадала.
Напужалiся ягняткi,
Паклявалi ýсе зярняткi,

Як убачылi бычка,
Папрасiлi малачка.
Парасятка ад канфуза
Бруднае памыла пуза.

Вы не чулi такой байкi:
Пеýнiк сеý выседжваць яйкi!
Мыш не ведае, як быць,
I ад радасцi пiшчыць:

«Гэй, хутчэй бяжыце мышы
Сам прыйшоý да нас наш Рыжы!!!
Мышы хутка наляцелi,
Ýзяць ý палон ката хацелi.

Выйшла ýсё наадварот:
У паляваннi спраýны кот.
Толькi вусам ён павёý,
Як прыбегла сто катоý.

Палавiлi ýсiх мышэй
Ад хваста i да вушэй.
I цяпер ужо сланы
Бачаць радасныя сны.

Нейк, аднойчы, вельмi рана
Выйшаý сумны кот на ганак.
Ён звярнуýся да мышэй:
«Вывадзiцеся хутчэй!
Будзем, як раней, мы жыць:
Вы — ýцякаць, а мы — лавiць!!!

P.S. Кот, вядома, паляýнiчы.
Быць ахвярай — доля мышы?

Быць ахвярай - доля мышы?..

Быць ахвярай — доля мышы?..

1 казачнік нешта сказаў Кот i мышы (байка)

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>