Радыё гучыць, грае калыханку,
Ты ціхутка бачыш у ва сьне заранку.
Прыйдзе ноччу цень, абдыме пяшчотна.
Грае калыханка, вецер дуе звонку..
У-уууууууууу, у-ууууууууу…
Казкі не паклічуць, толькі ў небе месяц
Коўдру апускае дзіцятку на плечы,
У той коўдры – мары зораў-лістападаў.
Сьпі, маё дзіцятка, казкай будуць мары…
ы-ы-ыыыыыыыыы, ы-ы-ыыыыыыыы…
Сьпі, сыночак, саладзенька сьпі,
А турботу побач пакладзі,
Будзе яе ночка адганяць,
А ты будзеш моцна, ціха спаць…
Пэнзлікам мастак намалюе мора,
Пэнзлік яму зробяць ліліпуты-гномы,
Недзе на рацэ парсючкі гуляюць,
У галінах дрэў рыбы засьпяваюць
М-м-мммммм, м-м-ммммммммм…
Каралеўна Мух баіць свае казкі,
Слухаюць яе кветкі-вадалазкі,
На крылах яе – смутку лекаваньне –
Звечару ўсьмешка і ўсьмешка зраньня
А-а-ааааааааа, а-а-аааааааааааа….
Сьпі, сыночак, саладзенька сьпі,
А турботу побач пакладзі,
Будзе яе ночка адганяць,
А ты будзеш саладзенька спаць.
Радыё гучыць, грае калыханку,
Ты ціхутка бачыш у ва сьне заранку.
Прыйдзе ноччу цень, абдыме пяшчотна.
Грае калыханка, вецер дуе звонку..
У-уууууууууу, у-ууууууууу…..
Адпачні, маленькі мой сынок, (варыянт: дачушачка мая)
Там, над дахам, месяцу ражок, (варыянт: месячык з ільна)
Боцікі на зорачках блішчаць,
А мы будзем моцна, ціха спаць.
А мы будзем моцна, ціха спаць…
Жаль аудио калыханки нет, на какой мотив её петь. У меня сын просит петь ему на беларуском, а я кроме “Пакрысе, на расе” не знаю ничего.
Вельмі спадзяюся, што ў хуткім часе зраблю і аўдыё, пакуль што ня маю такой магчымасьці, каб зрабіць гэта больш меньш якасна, бо звычайная запісь на дыктафон, канешне, не пойдзе)))
Дзякуй за каментар, безумоўна прыемна, што нехта хоча прасьпяваць гэтую калыханку:)