24 і 25 снежня галерэя сучаснага мастацтва Ў ператвараецца ў каралеўства маленькіх цмокаў і запрашае сапраўдных прынцэс і рыцараў! Свет каралеўства створаць мастакі Антаніна Слабодчыкава і Міхаіл Гулін, кніжныя ранішнікi правядзе Юрый Усціновіч, пачытае казкі Алена Бабак. Таксама прапануецца святочная праграма калядных спеваў ад Марты і Яны Шчарбаковых і тэатр ад Святланы Бень і Антаніны Слабодчыкавай.
Зрабіць падарункі і ўпрыгожанні сваімі рукамі дапамогуць на майстар-класах. У кожнага рыцара і прынцэсы з’явіцца карона і дыядэма, ваўняныя сувеніры, ўнікальныя паштоўкі, вінтажныя дэкаратыўныя зоркі з паперы, ёлачныя цацкі і навагоднія шкарпэткі для цудаў , драўляныя падвескі-кулоны, упрыгожаныя ўзорам у тэхніцы “выцінанка”, вінілавыя цацкі ды гліняныя магніцікі. Карацей, чакайце шмат цікавага і прыходзьце!
Падрабязны расклад фестывалю глядзіце тут: расклад фестывалю
Каментаваць