Усе рубрыкі

Казка пра тое, як на зямлі з’явіліся злыдні – Сяргей Брандт. Частка трэцяя

Доўга плакалi, радзiлi,
Хлеў i сад вадой свянцiлi.
I нарэшце, прыйшло следам,
Аддаць з яйкамi…суседу.

нечистики 2

Усiх злыдняў i хутчэй,
З кaшом пакінуць ля дзвярэй.
Вось як слаўна парашалi-
Зло сваё другiм аддалi.

Усё на гэтым засталося,
I як там справы ў Антося?
У сваёй хаце добра спiцца,
За дзень паспела ўсё забыцца.

А ў Антося збегла кошка,
Матрац звалiўся, няма ложка.
Злег цыбук травой на агародзе,
А хтось па печцы сажай водзе.

Такое вось не ў першай хаце,
Не ў чацвертай i не дзесятай.
Па вёсцы ходзiць нешта злое,
Няма нi шчасця, нi пакою.

Вось сёння было ў гэтай хаце,
Затым у суседа, далей – у Кацi.
Потым iх хто табе прынёс,
Схаваўшы ноччу ў авёс?

Найлепей знесцi ўсё з Дрывятаў,
Але куды? Xто вiнаваты?
Вось так i ходзіць усё па свету,
Ад хаты к хаце i праз лета.

I калі бульба стала дробнай,
То да цябе прыйшла хвароба.
Ты з гэтым будзеш цяпер жыць,
А можа злыдней утапiць?

Сяргей Бранд, 07.03.2013

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>