Усе рубрыкі

Казкі-загадкі: Брат і сястра

Жылі-былі брат і сястра. Брат быў ружовашчокі, а сястра, наадварот, — смуглявая. У брата было толькі адно сонейка, а ў сястры — месяц рагаты і тысячы зорак.

Жылі яны спачатку дружна, а потым пасварыліся.

Малюнак: Lisa Evans

Малюнак: Lisa Evans

Сястра ўсё пасмейвалася з брата:

— Што ты з адным сонейкам гуляеш? Вось у мяне, бачыш, колькі зорак! З імі гуляць куды цікавей.

Маўчаў брат.

— Я згодна памяняцца з табою. Вазьмі мае зоркі, а мне сонца аддай.
— Не, сястрыца, сонейка для мяне мілей!

Пасварыліся брат з сястрою і перасталі сустракацца. Прыйдзе брат і сонейка з сабою прывядзе, а сястра ўцячэ, схаваецца. Чакае, пакуль брату не захочацца адпачыць.

Заўважыла сястра: як толькі яна прыходзіць, людзі адразу працу кідаюць, спаць кладуцца. Крыўдна ёй стала.

— Чаму ты не працуеш, калі я прыходжу? — спытала яна ў аднаго Чалавека.
— Я добра папрацаваў, пакуль твой брат быў. Зараз адпачыць трэба.

Яшчэ больш крыўдна стала сястры:

— Дык, можа, мне зусім не прыходзіць?
— Не, чаму ж! Хіба змог бы я столькі зрабіць, каб не адпачываў? — адказаў Чалавек і папрасіў:
— Вы, калі ласка, заўсёды прыходзьце, толькі паасобку.

Хто з вас, дзеці, здагадаўся, як завуць брата і сястру?

Аўтар: Расціслаў Бензярук

Адгадка:
Паказаць схаваны тэкст

1 казачнік нешта сказаў Казкі-загадкі: Брат і сястра

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>