Правядзi мяне да кладкi,
Далей я пайду адзiн.
Там дзе могiлкавы латкi,
Як туман празрысты дым.
Там дзе лiчбы на каменнях
Абгарнуў схаваўшы мох,
Там цукерак старых жменя,
Дуб вялiзны — лясны бог.
Там дзе не звiнiць сiнiца,
Не грымяць удзень званы,
Дзе памерлым добра спiцца —
На тым свеце бачаць сны.
Пад бярозкай цiха кленчу,
Слоў няма, каб гаварыць.
Дзелiць поле роўна рэчка,
Але змерлым нельга пiць.
Цiшыня кранецца з краю,
Я прыйшоў пабачыць вас.
Але адтуль не адчыняюць
Нi на iмгненне. Прыйдзе час…
Уздыхну, пайду да кладкi,
Перайду як плынь раку.
Дзяды, мне так вас не хапае,
Я памяць у сэрцы зберагу.
Сяргей Качанаў-Брандт, 17.08.2016
Каментаваць