Конь сябруе са сланом
Конь iржэ, смяецца слон.
Застучыць конь капытамi,
Слонiк хлопае вушамi.
Заiграе слон трубою,
Конь кiвае галавою.
Конiк весела гарцуе,
А чагосьцi слон сумуе.
Конь устане на дыбкi:
«Ну, давай, як я зрабi!»
Конiк радасна ўзбрыкне,
Слонiк конiка мiне.
Конь:«Ты чаго такi надзьмуты?
Вушы, быццам парашуты?
Хобат некуды схаваў?
На мяне ты зазлаваў?»
Слон:«Я зрабiць так не змагу,
Бо не ўзнiму нагу!»
Конь:«Дык цябе я навучу!»
Кажа слон: «Я не хачу».
Конь: «Разам ногi ўзнiмай,
Раўнавагу сам трымай».
I адразу слонiк устаў,
На трубе зноў заiграў:
«Мой найлепшы сябар конiк», —
На ўвесь свет спявае слонiк.
Красавiк 2011 г.
Каментаваць