Усе рубрыкі

Кот Васіль і валошкі для Сіямскай Кошкі – Сяргей Брандт

Кот Васіль iдзе ў госцi,
Мые лапкай шорстку, хвoсцiк.
Белы гальштук i панчошкi,
Паглядзеў у шкельца трошкi.
00105
Вось якi каток прыгожы!
Падлiчыў у кiшэні грошы.
Можа хопiць на валошкi?
Нараджэнне сёння ў кошкi.

«Дзiнь-дзiлiнь! Дзвер адчыняйце!
Я спазнiўся! Выбачайце!
Вось табе, сiямка, кветкi,
Сорт заморскi, вельмi рэдкi!

«Эквадор?» — «Hе, з Беларусi!
Ад маёй бабулi Люсi.
Колер падыходзiць вельмi,
Да вачэй тваiх ангельных».

«Кот Васіль, якi мадэрн!
Зразу бачна — кавалер!»
Толькi кошка адказала:
«Мне валошак сiнiх мала!

Я ж дачка ката з Сiяма,
Маю тры фамiльных плямы.
Мне валошкi не патрэбны,
Яны пахнуць духам хлебным».

Вось дык брыкi, незадача!
Кот Васіль амаль не плача.
Ён не мае столькi грошай,
«Бач, прынцэса, не дай Божа!»

Вельмi любяць кошкi з вёскi
Белы гальштук i панчошкi.
«Ну бывай тады, сiямка,
Мне не трэба твае плямкi.

Занясу свае валошкi
Для вясковай шэрай кошкі!“

Сяргей Брандт, 24.02.2013

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>