Усе рубрыкі

Кранальная і незвычайная гісторыя пра сабаку, што стаў дэльфінам

На “дэльфінавым рыфе” ў Эйлаце жыве сабака па мянушцы Джокер, які лічыць сябе дэльфінам…

Сказка пра сабаку и гаспадара

Сімпатычны сабака з’явіўся на рыфе гадоў 5 таму. Раніцай ён прыбягаў невядома адкуль, праводзіў на пірсе ўвесь дзень, неадрыўна гледзячы ў ваду на дэльфінаў, а ўвечары, калі зусім цямнела, знікаў у невядомым кірунку.

Мінула некалькі тыдняў, а ён штодня гадзіна за гадзінай ўсё сачыў і сачыў за дэльфінамі. І раптоўна, адной выдатнай раніцай, быццам вырашыўшыся на адказны крок — рынуўся ў ваду і пачаў плаваць разам з марскімі прыгажунамі. Дэльфіны не спалохаліся, а, здаецца, узрадаваліся і пачалі гуляць з ім, нібы сябравалі ўжо шмат гадоў.

Сачыненне пра сабаку на беларускай мове

Сачыненне незвычайная гісторыя

Сачыненне незвычайная гісторыя

З гэтай хвіліны жыццё сабакі заквітнела новымі фарбамі. Ён радасна вітаў дэльфінаў зранку, потым скакаў у мора, даганяў хвацкіх плывуноў, якія прыкметна яму падыгрывалі, павольна праплываючы ўздоўж пірса.

Стаміўшыся ад гэтых “спаборніцтваў”, сабака выскокваў на пантон, што калыхаўся на вадзе, і зноў сачыў за сваімі нечаканымі сябрамі, імкнучыся старанна назіраць за ўсімі. А калі хто з іх адбіваўся ад зграі ды адплываў занадта далёка, ён гучна і злосна брахаў, і супакойваўся толькі тады, калі ўсе дэльфіны збіраліся ў пірса.

Увечары ён прабягаў уздоўж берага, аглядаючы свае абшары, і, пераканаўшыся, што ўсё ў парадку, знікаў да наступнай раніцы.

Адкуль узяўся гэты сабака? Заінтрыгаваныя працаўнікі рыфа аднойчы вырашылі прасачыць за ім, і выявілі, што кожны вечар сабака прабягае некалькі кіламетраў і вяртаецца дахаты, у Эйлат, да сваёй гаспадыні. А раніцай ізноў прыходзіць у сям’ю дэльфінаў. Ды што там казаць, ён і сам, здаецца, стаў прызнаным чальцом гэтай сям’і.

Можа быць, у ранейшым сваім жыцці ён быў дэльфінам?
Ці то было ўзаемнае каханне, якое раптам ўспыхнула? Тое, што з першага позірку і на ўсё жыццё…

Так ці не, але з тых часоў таксісты, што працуюць на маршруце Дэльфінавы рыф — Эйлат, сталі спыняцца, калі бачылі кудлатага прыгажуна, а той ахвотна скакаў на сядушку і спакойна ехаў дахаты.

І далі яму мянушку Джокер — як шчаслівай карце. Але неяк Джокер заскочыў у машыну незнаёмца і знік. Немагчыма перадаць словамі, як знерваваліся ўсе, хто працаваў на рыфе, але справа ўскладнілася яшчэ і тым, што дэльфіны не проста засмуткавалі, а літаральна запалі ў нуду. Яны раз-пораз падплывалі да пірса, выглядаючы свайго сябра, а некаторыя з іх пачалі адмаўляцца ад усіх ласункаў, што прыносілі ім на абед службоўцы марскога дэльфінарыя.

І тады адміністрацыя рыфа дала аб’яву ў газету з апісаннем зніклага сабакі і просьбай дапамагчы знайсці яго ды вярнуць як мага хутчэй.

Сачыненне незвычайная гісторыя

Пантон на беларусском языке

Гисторыя пра сабаку

Шмат каму здавалася, што яны бачылі гэтага сабаку, і на рыфе выдаткавалі многа часу і грошай на пошукі па ўсіх кутках краіны, адкуль прыходзілі водгукі. Але толькі праз некалькі тыдняў на вэб–сайт Дэльфінавага рыфу паступіў ліст. Аўтар яга сцвярджаў, што зніклы сабака жыве на адной з фермаў прыблізна ў 100 км ад Эйлатаў у чалавека, што падабраў яго на дарозе.

Так Джокер вярнуўся ў сям’ю дэльфінаў.

Гисторыя пра сабаку

Да таго часу ён, здаецца, і забыўся ўжо на сваю ранейшую гаспадыню, адмысловым каханнем да якой і раней не палаў. Дзень яго вяртання на рыф быў адзначаны святочнай вячэрай, і Джокера практычна афіцыйна ўзялі на забеспячэнне.

Увечары стомлены, але перапоўнены пачуццём выкананага абавязку, дырэктар Дэльфінавага рыфу сабраўся ехаць дахаты, падышоў да сваёй машыны і ужо ніколькі не здівіўся, калі пабачыў на пярэдняй сядушцы Джокера, што мірна чакаў яго.

Гисторыя пра сабаку

Зараз сабака спраўна жыве ў гаспадара дэльфінаў, што, без сумневу, не замінае яму зноў і зноў штораніцы ўзнікаць на пірсе і радасным брэхам узвяшчаць пра сваё з’яўленне…

Апісанне пра сабаку

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>