Кропка гледжаньня мінчукоў.
Вам пашанцавала, калі:
- ва двары заўсёды ёсць месца для паркоўкі
- чарга ў дзіцячы садок падыйдзе да паўналецця дзіцяці
- вы жывеце асобна ад бацькоў
- вы жывеце ня далей за 10 хвілін ад мэтро
- вы працуеце ня далей за 10 хвілін ад мэтро
- калі едзіце на працу і з працы, вам ня трэба рабіць перасадак.
Кропка гледжаньня астатніх беларусаў.
Вам пашанцавала, калі:
- вы жывеце ў Мінску.
Увялі на беларускай чыгунцы вагоны для мужчын і для жанчын.
Уваходзіць мужык у купэ, а там яшчэ тры мужыка сядзяць.
- Ня зразумеў?.. — здзіўляецца дзядзька.
- Што, таксама ў жаночае купэ квіток браў?..