Закрычыць уначы птушка
I крылом акно кране.
Рэчка серабрыстай стужкай
Лагодна вёску абгарне.
Толькi месяц над лясочкам
Худой долькай зiхацiць.
За вянком тваiм дзявочым
Нечысць блукае, не спiць.
Нешта ў шыбы зазiрае,
Скрыпiць дахам на гары.
Паданнi моўчкi ажываюць
Амаль да ранішняй зары.
Пяюць ля рэчкi вадзянiцы,
Шукаюць кветку юнакi.
Чароўны сон роднай зямлiцы,
Дзяцiнства чыстага дзянькi.
Сяргей Брандт, 20.06.2013
Каментаваць