Курачка-Рабка
Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка.

Курка-раба
Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосьцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць.

Курка-рабка
Ідзе воўк:
— Дзедка, бабка, чаго вы плачаце?Воўк
— Як-жа нам ня плакаць?
Была ў нас курачка-рабка.
Нанесла курачка яечак поўны падпечак.
Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу.
Мышка бегла, хвосьцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.
І воўк завыў.
Ідзе мядзьведзь:
— Воўк, чаго выеш?Мядзьведзь
— Як жа мне ня выць?
Жыў дзед, жыла бабка.
Была ў іх курачка-рабка.
Нанесла курачка яечак поўны падпечак.
Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу.
Мышка бегла, хвосьцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся!Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць…
А я брахаць ня ўмею, дык і завыў!
Выслухаў мядзьведзь казку – і адарваў сабе хвост!
Так з таго часу і жыве з куртатым хвастом…
***
Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:









(5 усяго, быццам: 9.40 з 10)





цудоўна! :)