Усе рубрыкі

Курачка-Рабка

Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка.

Курка-раба

Курка-раба

Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосьцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць.

курка-раба

Курка-рабка

Ідзе воўк:

Воўк

Воўк

— Дзедка, бабка, чаго вы плачаце?

— Як-жа нам ня плакаць?
Была ў нас курачка-рабка.
Нанесла курачка яечак поўны падпечак.
Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу.
Мышка бегла, хвосьцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.

І воўк завыў.

Ідзе мядзьведзь:

Мядзьведзь

Мядзьведзь

— Воўк, чаго выеш?
— Як жа мне ня выць?
Жыў дзед, жыла бабка.
Была ў іх курачка-рабка.
Нанесла курачка яечак поўны падпечак.
Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу.
Мышка бегла, хвосьцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся!

Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць…

А я брахаць ня ўмею, дык і завыў!

Выслухаў мядзьведзь казку — і адарваў сабе хвост!

Так з таго часу і жыве з куртатым хвастом…

1 казачнік нешта сказаў Курачка-Рабка

Каментаваць admin Скасаваць камментар

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>