Усе рубрыкі

Ліст – Сяргей Брандт

Пiша лiст сваёй сяброўцы
Мышы хатняй мыш палёўка:
“Сустракай, хутка прыеду!
У чацвер, пасля абеду.

Жыццё сельскае — зануда.
Многа працы, многа бруду.
Паглядзець хачу мястэчка,
Пасядзець на цёплай печцы.

эти мыши

Слухаць рэчы кавалераў
Аж да ранiчкi зноў шэрай.
I яшчэ, калi ты зможаш,
Пазыч трохi льна i збожжа.

У нашым полi пуста, цiха,
Пiльнуе жоўтым зрання лiха.
У чацвер чысты сустракай
Каля мяжы! Бывай, бывай!”

Cяргей Брандт, 03.03.2013

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>