Спачатку пацягне свежым паветрам,
Затым захвалюецца жытняе поле.
Схаваюць галоўкi спалохана кветкi,
Замруць на хвiлiну галасы наваколля.
Пярун зазлуецца, пацягне маланкай,
Зямельку акропiць нябеснай вадою.
I дождж запяе для ляска калыханку,
Пад цяжкiмi хмарамi, там над ракою.
I доўга яшчэ не будзе прывольна
Вясковаму шляху, хлявам ды бярозам.
А потым над лесам узыйдзе павольна
Вясёлка святочная – знак добрых нябёсаў.
Сяргей Брандт, 14.06.2013
Каментаваць