Усе рубрыкі

Матчына скала (карэйская казка)

Зайшоў неяк у адну вёску манах.
У дубоука казка пузыр чытаць Быў на ім яркі халат і капялюш, а ў руках палка.

Вось ходзіць манах ад хаты да хаты, міласці просіць. Амаль ўсю вёску абыйшоў, і раптам бачыць — на іншым беразе вялікая хата пад чарапічным дахам стаіць.

Пайшоў манах да той хаты, пастукаўся ў вароты. Выйшаў з хаты стары — але ж злы як чорт, замахаў на манаха рукамі, і як закрычыць:

- Няма ў нас нічога, пайшоў прэч!

Манах кажа ветліва:

- Калі ласка, ахвяруйце што-небудзь. Ужо калі ў такой багатай хаце нічога не знойдзецца, хто ж тады мне міласціну падасць?

- Вось пракляты манах! Да чаго ж назойлівы! Калі я і разбагацеў, дык ва ўсякім разе, не з тваёй дапамогай! І няма чаго тут разважаць, прыбірайся!

У вёсцы ўсе ведалі, які стары злы і не любілі яго.

Але нават гэтага скнару пранялі мудрыя гаворкі манаха, і не ведаў ён, як лепей зрабіць, і стукаў па зямлі доўгай трубкай, попел з яе вытрасаючы.

Потым выхапіў у манаха торбу, пайшоў у хлеў, напоўніў торбу ляжалым гноем і прынёс манаху. Той моўчкі ўзяў торбу, нізка пакланіўся і пайшоў прэч.

Ідзе манах па дарозе, раптам чуе — хтосьці яго кліча.
Глянуў, а гэта нейкая жанчына яго даганяе.

- Бацька наш да старасці зусім розуму пазбавіўся, у торбу вам гною насыпаў, не судзіце яго строга і прыміце вось гэтую драбніцу.

Сказала так жанчына і працягнула манаху мяшэчак з рысам.
Гэта была ятроўка злога старога.

- Дзякуй табе, — кажа манах, — за дабрыню дабром аддаецца, а за зло аддаецца злом, запомні гэта.

Жанчына павярнула было назад, але манах спыніў яе і ціха сказаў:

- Заўтра вашу хата затопіць. Нікому пра гэта не кажы, вазьмі дзіця і падніміся ў горы. Толькі калі будзеш паднімацца, назад не глядзі.

Сказаў так манах і знік.

“Манах гэты не просты, — падумала жанчына. — Яго Неба паслала пакараць жорсткіх людзей”.

І сапраўды, на заўтра апоўдні ў двары з’явілася вялікая дзюра, а з дзюры ключом забіла вада — так і здаецца, што усё затопіць. Пасадзіла жанчына на спіну дзіця, схапіла самыя неабходныя рэчы і выбегла з хаты. У тое ж імгненне наляцеў ўраган, паліў лівень, загрымеў гром, ды так, што здрыгануліся Зямля і Неба.

Забыўшыся пра перасцярогу манаха, азірнулася жанчына назад і ўбачыла, што на месцы велізарнай, быццам кіт, хаты пад чарапічным дахам уздымаюцца і пеняцца магутныя хвалі.

- Ах! — толькі і паспела крыкнуць яна, і ў тое ж імгненне разам з дзіцём ператварылася ў каменную скалу.

Vfnxsyf crfkf rfprf

Малюнак: Bruce Ricker

І дагэтуль стаіць тая скала.
І сапраўды нагадвае яна жанчыну з дзіцем на спіне, таму і атрымала назву Матчына скала. А пад той скалой велізарнае возера разлілося, лотасы на ім заквітнелі. Кажуць, пасля дажджу, як толькі сонейка выгляне, на дне нават чыгуны і каганцы злога старога можна ўбачыць.

Пераклад kazki.by

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>