Усе рубрыкі

МІХАСЬ І ЦЁМНАЕ КАРАЛЕЎСТВА ЦМОКАЎ — Сяргей Брандт

Частка трэцяя
Як каралеўства стала цёмным

Каралеўства наша не заўсёды было цёмным. Звычайнае каралеўства, якіх на адну паралель сотню адшукаць можна. Толькі ў ім не было іншага рамяства, як руду з зямлі дабываць ды затым у кузні з яе рабіць цудоўныя бароны і плугі, каваныя ўпрыгожванні. Слава пра нашых майстроў грымела і распаўсюджвалася далёка наперад. Усё было добра да таго часу, пакуль не сустрэлася пад зямлёй рудакопам залатая жыла. З яе ўсё і пачалося. Золата — метал у працы непрыдатны. Ён цяжкі вельмі і зношваецца хутка. Аднак упрыгожванні з яго атрымоўваліся на славу, ды і па кошце прадаваліся даражэй самых каштоўных рэчаў. У казне каралеўскай замест жалезных грошыкаў з’явіліся залатыя манеты і змяніўся ганарлівы народ рудакопаў. З простых і адкрытых людзей ператварыліся яны ў ненаедных збіральнікаў выгады і рэчаў. Сэрца і душа сталі жорсткімі. Але гора, як і павялося на свеце, адно ніколі не ходзіць. Вось і пастукалася яно ў дзверы нашага Каралеўства кіпцюрамі драконавымі. Так ужо павялося, дзе золата там і цмокі рана ці позна з’явяцца. Жыла тая залатая ім заўсёды належала. Вось і ўмовы выставілі, маўляў, палова ўсяго здабытага і тая палова, што здабывацца на працягу тысячы гадоў будзе намі, павінна да Цмокаў адыйсці. Што тут адбывалася! Народ ад прагнасці апошні розум згубіў, за мячы схапіўся, але цмокі і не думалі адыходзіць.
12
Пачалася грандыёзная бітва. І колькі ўсё гэта працягвалася, многія і забыліся даўно. Гаспадар стары кожны год перамір’е прыносіў на кароткі тэрмін і мірыў бакі. А вось зараз занямог і не ў сілах дапамагчы нам хоць не надоўга, але спыніцца. Хаты ў сажы ад пажараў, сцены пачарнелі, як і сэрцы людскія, і стала раптоўна наша Каралеўства цёмным. І як вярнуць усё на ранейшае месца?.
— Прыйдзецца табе, Міхась, справы твайго дзеда ў парадак прыводзіць. Вось які ты мудры, колькі кніг тоўстых прачытаў. Табе і прымаць рашэнне. Ну а дапамога ў гэтай справе табе не перашкодзіць — чалавечак павольна пакланіўся Міхасю, а маленькая істота радасна загаласіла:
— Міхась выратуе Цёмнае Каралеўства і вызваліць цмокаў ад даўняга праклёну!
— Так….- падумаў Міхась — Цікавая справа мяне чакае. Патрэбна схадзіць у Каралеўства і памірыць варагуючыя бакі, вярнуць мір і спакой у гэтыя землі, а таксама жывым вярнуцца да дзеда? А не зашмат яму прыйдзецца зрабіць? Яшчэ і памагатыя ў яго будзь здароў: задуменны дамавік і маленькі бездапаможны дракончык, які невядома адкуль узяўся. І каб адкінуць усе дурныя думкі Міхась адразу запытаў:
— Дык як пойдзем? А можа паляцім?
І ён ласкава пагладзіў крылцы свайго маленькага сябра.
— Навошта ляцець? — забубніў дамавік — Не ведзьмы, каб лётаць. Ды і дапамога яшчэ не падрасла. Пешшу пойдзем, — ён адважна накіраваўся да засланкі, што зачыняла цёмны лаз пад печчу.
Міхась рушыў за ім, з кожным крокам адчуваючы, як памяншаўся ў росце.
— Што за глупства? — але ўжо перад печчу ён стаў па росце роўны з дамавіком. Той, усміхнуўшыся, адхіліў у бок засланку.
— Ты, гаспадар. Табе і адкрываць — і працягнуў хлопчыку цяжкі ключ з сіняга металу.
У сухой цемры кружыліся маленькія парушынкі, але самае дзіўнае, што ўбачыў Міхась:
трое розных па памеры і ашалёўцы жалезных дзвярэй.
— Нашы справа — падказаў дамавік — Ключ толькі да іх падыходзіць.
Ключ увайшоў мякка ў шчыліну, павярнуўся двойчы і ў сярэдзіне нешта пстрыкнула. Потым Міхася павалакло нейдзе ўгару з неймавернай сілай і ён страціў прытомнасць…

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>