Байка для дарослых і малых
Ачуняла муха, абляцела дах,
Усюды ад зiмы старое павуцiнне.
Прысела, бо згубiла розум у снах,
На непрацуючы даўно гадзiннiк.
Вось каб ад спячкi трохi адыйсцi,
Прывесцi ў парадак cваё цельца.
I бачыць муха — штосць у куце блiшчыць!
Напэўна скарб, бо ззяе быццам шкельца.
Зляцела. Бацюхны, дык гэта новы грошык!
Для мухi, як вядома, нечакана грошы.
„Куплю сабе сукенку з пялёсткам руж,
А на астатняе – салодкага для блошак.
А можа шлюб? Чаго не можа быць?
Нявеста — лялька ў модных чаравiчках!…”
Чацвёрты дзень у марах на куце сядзiць,
Такiя па вясне ў мухi нашай звычкi.
Праxодзiў мiма дзед сiвы Антось,
„Вось дзiва — муха грошык новы абдымае!”
Анучкай моўчкi пацягнуў i вось —
Няма нявесты, i такое, брат, часцей бывае.
Калi ты скарб знайшоў, то як мага хутчэй,
Нясi ўсё да банку ды рахнуй працэнты.
А не сядзі над ім, не зводзячы вачэй,
Мушыны скарб цяжкі, ён не для рэнты…
Сяргей Брандт, 02.03.2013
Каментаваць