Музычная складанка “На Купалле!” ад Kazki.By
Прапануем вашай увазе купальскую аўдыё-складанку “На Купалле!”.
Спадзяемся, што яна вам падабаецца і нават спатрэбіцца (напрыклад, калі будзеце скокаць праз вогнішча ;)
Змест:
01 Берагіня – На Купалле
02 Троіца – У нас сягодня Купалле
03 Наталля Матыліцкая – У нас сягоння Купала. То-то-то
04 Yar – Купаллё
05 Алеся і ансамбль Сябры – Купалінка
06 Ліцвіны – Да сядзела Купалля на плоці
07 Палац – Розгары (купальская)
08 Guda – Ішла Купалка сялом
09 Guda – Дзе ты, Купала, купалася
10 Трухановіч – Купальская
11 Plan & Pan Zhyzhma – Купалінка
12 Прымакі – Купалінка
13 Песняры – Купалінка
14 ВІА Харлі – Купаліначка
15 Іван Кірчук – Купала на Йвано
16 Guda – А на Купала, а на Йвана
17 Іван Кірчук – Як на Йвана дужа рана
18 Guda – Ды гарэла Купайло на горэ
19 Стары Ольса – Купальскi лёс
20 Galina Bэzu – Купала
21 United colors of RUDN – Купалінка
22 Палац – Ой, Купала
23 Bonus
Час гучання: 1:02
Складанка падрыхтавана праектам kazki.by да Купалля-2009.
Толькі для некамерцыйнага выкарыстання.
А што за Купалле такое?))
Жыццё нашых продкаў рэгламентавалася сонечным календаром. Такія значныя падзеі, як сонцаварот і раўнадзенства, заўжды адзначаліся вялікімі святамі. Якраз сонцаварот быў прымеркаваны да свята Купалля.
Падрыхтоўка да Купалля пачыналася ўжо з раніцы: прыбіралі хаты, моладзь збірала ўсялякія старыя рэчы для таго, каб ладзіць вялікае вогнішча. Людзі пазбаўляліся ад старога, дрэннага, непатрэбнага, спальвалі гэта ўсё і пачыналі новае жыццё.
Дзяўчаты збіралі карысныя лекавыя травы ў лугах.
Пад вечар пачыналася святкаванне. Спачатку вялікае шэсце да месца – гэта звычайна была гара альбо месца ля ракі ці возера на ўзвышшы, каб быць бліжэй да сонца.
Вогнішча складалася вельмі вялікае, на ягоную вяршыню ўсталёўвалася жардзіна, а ўжо на яе – кола ад падводы, якое сімвалізавала сваёй формай сонца.
Шэсце з песнямі рушыла да месца вогнішча, і людзі разводзілі агонь, ладзіліся купальскія карагоды. Увогуле, усё свята суправаджалася спевамі – купальскія песні вельмі разнастайныя і па сюжэтах, і па мелодыцы.
Пасля ўжо пачыналіся танцы, застолле, ладзілі рытуальны стол, на якім звычайна была раслінная ежа – улетку мяса ўжо не было, канчаліся запасы. Асноўнымі стравамі былі яешня, зеляніна, сыр, малочныя стравы.
Моладзь хадзіла шукаць папараць-кветку, якая зацвітае толькі ў самую кароткую ноч. Ладзіліся і купанні, і катанне на чоўнах. Незамужнія дзяўчаты плялі вянкі і варажылі на свой лёс.
Калі вогнішча ўжо прагарала, пачыналіся скокі праз яго. Скакалі па аднаму і па двое, нават на канях, кідалі ў вогнішча вянкі. Была прыкмета: калі хлопец у дзяўчыны з галавы сарваў вянок і кінуў яго ў агонь, то ён павінен з ёй ажаніцца.
Ноч на Івана Купалу прымеркавана да самай кароткай ночы, якая астранамічна кожны год адзначалася ў розныя дні. У 2009 годзе санцаварот адбываўся з 20 на 21 чэрвеня. Ае большасць адзначае гэтае свята з 6 на 7 ліпеня (праваслаўны Дзень святога Яна) ці 23-24 ліпеня (каталіцкі Дзень святога Яна). А нехта нават і тры разы адразу :)
***
Яшчэ па тэме:
- Фолк-складанка “Вясёлы вечар”
- Крыжаванка: Легенды і міфы Беларусі
- “Казка” перамагла на “Еўрабачанні”
- Казка пра тое, як маленькая Секундачка увесь Час спыніла
- Казка пра тое, як Ягорку кiслiца паiла (+mp3)
спасылкаФармат: mp3 mp3
Аб`ём: 83 Мб 83 Мб
Рэйтынг: Вельмі добрая Вельмі добраяСпампаваць: спасылка














Цудоўная складанка – і добрая інфармацыйнасьць артыкулу.
дзякуй. тут вось Галя казала, што дзіцячых песен не хапае, дык вырашылі зрабіць некалькі такіх тэматычных беларускіх аудыё-складанак. наступная будзе проста з дзіцячымі песнямі.
дарэчы, можа ў каго ёсць прапановы, што ў яе ўключыць? нейкія песні, якія падабаюцца вашым дзеткам… мабыць, акрамя калыханак толькі))
цікавыя здымкі з Купалля
спасылка не працуе