Усе рубрыкі

Музычная складанка “На Купалле!” ад Kazki.By

Прапануем вашай увазе купальскую аўдыё-складанку “На Купалле!”.
Спадзяемся, што яна вам падабаецца і нават спатрэбіцца (напрыклад, калі будзеце скокаць праз вогнішча ;)

На Купалле!

На Купалле!

Змест:
01 Берагіня — На Купалле
02 Троіца — У нас сягодня Купалле
03 Наталля Матыліцкая — У нас сягоння Купала. То-то-то
04 Yar — Купаллё
05 Алеся і ансамбль Сябры — Купалінка
06 Ліцвіны — Да сядзела Купалля на плоці
07 Палац — Розгары (купальская)
08 Guda — Ішла Купалка сялом
09 Guda — Дзе ты, Купала, купалася
10 Трухановіч — Купальская
11 Plan & Pan Zhyzhma — Купалінка
12 Прымакі — Купалінка
13 Песняры — Купалінка
14 ВІА Харлі — Купаліначка
15 Іван Кірчук — Купала на Йвано
16 Guda — А на Купала, а на Йвана
17 Іван Кірчук — Як на Йвана дужа рана
18 Guda — Ды гарэла Купайло на горэ
19 Стары Ольса — Купальскi лёс
20 Galina Bэzu — Купала
21 United colors of RUDN — Купалінка
22 Палац — Ой, Купала
23 Bonus

Час гучання: 1:02
Складанка падрыхтавана праектам kazki.by да Купалля-2009.
Толькі для некамерцыйнага выкарыстання.

А што за Купалле такое?))


Жыццё нашых продкаў рэгламентавалася сонечным календаром. Такія значныя падзеі, як сонцаварот і раўнадзенства, заўжды адзначаліся вялікімі святамі. Якраз сонцаварот быў прымеркаваны да свята Купалля.

Падрыхтоўка да Купалля пачыналася ўжо з раніцы: прыбіралі хаты, моладзь збірала ўсялякія старыя рэчы для таго, каб ладзіць вялікае вогнішча. Людзі пазбаўляліся ад старога, дрэннага, непатрэбнага, спальвалі гэта ўсё і пачыналі новае жыццё.

Дзяўчаты збіралі карысныя лекавыя травы ў лугах.

Пад вечар пачыналася святкаванне. Спачатку вялікае шэсце да месца — гэта звычайна была гара альбо месца ля ракі ці возера на ўзвышшы, каб быць бліжэй да сонца.

Вогнішча складалася вельмі вялікае, на ягоную вяршыню ўсталёўвалася жардзіна, а ўжо на яе — кола ад падводы, якое сімвалізавала сваёй формай сонца.

Шэсце з песнямі рушыла да месца вогнішча, і людзі разводзілі агонь, ладзіліся купальскія карагоды. Увогуле, усё свята суправаджалася спевамі — купальскія песні вельмі разнастайныя і па сюжэтах, і па мелодыцы.

Пасля ўжо пачыналіся танцы, застолле, ладзілі рытуальны стол, на якім звычайна была раслінная ежа — улетку мяса ўжо не было, канчаліся запасы. Асноўнымі стравамі былі яешня, зеляніна, сыр, малочныя стравы.

Моладзь хадзіла шукаць папараць-кветку, якая зацвітае толькі ў самую кароткую ноч. Ладзіліся і купанні, і катанне на чоўнах. Незамужнія дзяўчаты плялі вянкі і варажылі на свой лёс.

Калі вогнішча ўжо прагарала, пачыналіся скокі праз яго. Скакалі па аднаму і па двое, нават на канях, кідалі ў вогнішча вянкі. Была прыкмета: калі хлопец у дзяўчыны з галавы сарваў вянок і кінуў яго ў блукаючы агонь, то ён павінен з ёй ажаніцца.

Ноч на Івана Купалу прымеркавана да самай кароткай ночы, якая астранамічна кожны год адзначалася ў розныя дні. У 2009 годзе санцаварот адбываўся з 20 на 21 чэрвеня. Ае большасць адзначае гэтае свята з 6 на 7 ліпеня (праваслаўны Дзень святога Яна) ці 23-24 ліпеня (каталіцкі Дзень святога Яна). А нехта нават і тры разы адразу :)

ужо 12 абмяркоўваюць Музычная складанка “На Купалле!” ад Kazki.By

Каментаваць vladimir08 Скасаваць камментар

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>