Непатрэбнае патрэбна.
Можа гэта нейчы крыж?
Без бурштыну i без срэбра,
Ўздоўж хвiлiны i памiж.
Хмар, набiтых завiрухай,
Нешта воўкам падзiрне.
Словы горкiя не слухай,
Бог — ён есць, а можа не…
Непатрэбнае патрэбна
Можа гэта нейчы грэх?
I трасе рыззём iз меха
Сакавiк счарнеўшы снег
На людзей i на сумленне,
Ўздоўж хвiлiны i памiж,
На мяжы святла i ценю,
Лондан, Вiльна i Парыж.
Сяргей Брандт, 20.03.2018
Каментаваць