Усе рубрыкі

Галасаванне

Пакуль няма галасаванняў.

Мішка-памочніца (і Агнія Барто:)

Публікацыя: Tanchik

 

Мішкаmishka

 

 

 

 

Мішку скінулі з канапы,
Мішку адарвалі лапу.
Я яго адрамантую
І цукеркай пачастую.

Пераклад: Сяржук Сокалаў-Воюш

Памочніца

Спраў у Танечкі багата.
Хто б управіцца паспеў?
Памагала ўранку брату -
Брат цукеркі ўранку еў.

Мыць хацела лыжкі ў місцы,
Ды да кухні не дайшла:
Адчыніла дзверы кісцы,
Мяўкаць кісцы памагла.

Малако піла і ела,
Заклапочана была:
Села, з мамай пасядзела,
Да бабулі падышла.

Перад сном сказала маме:
- Распраніце мяне самі,
Я ад стомы – не магу,
Я вам заўтра памагу!

Пераклад: Віталь Вольскі

***

Яшчэ па тэме:

You must be logged in to post a comment.