Папугай гаворыць Пелiкану:
«Ты чаму такi не паслухмяны?
Жабянят ты ловiш на балоце,
Стварыý сабе акварыум у роце.
Жабяняты квакаюць i скачуць,
Дадому хочуць бедненькiя, плачуць.
Адкажы мне лепей, Пелiкоша,
Навошта табе гэтакая ноша?
Вось цiкава: у роце ýсё клякоча,
Булькае i нечага квакоча.»
I пiшчаць жалобна жабяняты:
«Адпусцi нас, Пелiкан, да хаты.»
Пелiкан сабе пад нос балбоча:
«Я не-бу-не-му-не-ку-не-хо-чу.»
Папугагай: «Ты чаго там булькаеш так смешна?
Усмiхнicя! Дзе твая усмешка?
Давай лепей заспяваем пад гармонiк,
Адчыняй хутчэй свой жабiн домiк!»
Пелiканчык слухаць больш не можа:
«Адпушчу усiх дадому, Гоша,
Калi больш не будзеш ты пiлiкаць,
Не чырыкаць нават i не пiкаць.»
Маýчыць Гоша, нават не iкае,
Пелiкоша роцiк адчыняе.
Жабяняты весела танцуюць,
У дзюбу Пелiканчыка цалуюць.
Каментаваць