Паслухмяныя i не
I
Жылi-былi ý адным сялe
Паслухмяная i Не.
Родныя яны сястрыцы,
А як быццам чужанiцы.
Паслухмяна ýстае рана.
Слухае, што скажа мама.
Робiць усякую работу,
У завiруху, дождж, спякоту.
Абуе дзеýка чаравiчкi,
Iдзе рана па сунiчкi,
У небе месячык i зоры,
Паслухмяна тчэ ýзоры.
П: «Выйдзе ладны рушнiчок,
Такiм i будзе жанiшок».
А Не лянуецца на печы,
Адляжала спiну,плечы.
Толькi то i робiць Не,
Што спявае на вакне:
«Цэлы дзень сабе свiшчу,
Мацi слухаць не хачу.
Кут мой мiлы, мой прыгожы!
Цябе забыць, дзе ýзяць мне грошы?»
Мацi кажа,неяк, Не:
«Памажы, дачушка мне.
Я i грошай дам табе,
Каб не грала на губе».
Н: «Зарабляць?Так не патрэбна!
Давай мне грошыкi дарэмна!»
Мацi поплiсу* бярэ,
Па плячах дзяýчынку б’е.
поплiса*- ручкi ад торбы,пояс.
Пiсягi ýжо на спiне,
А,ýсё адно,гаворыць: «Не!»
М:«Усё сяло з цябе дзiвiцца
Якая ж ты сараматнiца!!!»
Н: «Каб сорам не перажываць,
Пайду сябе ý жыццi шукаць,
А без мяне вам будзе лёгка,
Я ж паскакала, як вавёрка.»
А маці дзеýчыну кляне:
«I не прыходзь дадому, Не.
I ты мне болей не дачка»,-
Зляцеý праклён ýслед з языка.
II
У другiм сяле непадалёк
Жыý працаýнiк ды Абiбок.
Яны два родныя браты,
А быццам розныя сваты.
I была ý працаýнiка
Вельмi лёгкая рука,
Што не пасадзiць ýсё расце —
Сто памiдораý на кусце.
Зарань устане працаýнiк
Вядомы ён у нас грыбнiк.
А гэтым часам Абiбок
Салодка спiць, ýсё чмок ды чмок.
Устае ýпоýдзень Абiбок,
Пазяхае,чэша бок.
Збярэ сяброý сваiх ля лаýкi
I цэлы дзень iм чэша байкi:
«Я нарадзiýся ý час абеду,
Як не было на свеце дзеду.
А бацька мой лятаý у космас,
Купiць дзяшовых папяросак.
I бачыць, нейкi хлопчык блудзiць,
Спытаý: «Лунацiк,пойдзеш у людзi?»
З iм паляцеý я на калясцы,
У нейкай каляровай касцы.
Пры павароце на Венеру
Сустрэлi нейкую «талеру».
Крычу я iм: «Бi-бiп, у бок.
Таму празвалi Абiбок».
А Бацька яго пугай лупiць:
«Сынок, з цябе ж смяюцца людзi!
Пайшоý вон з хаты, лежабок,
Ты мне не сын больш, Абібок»
Але зусім гэта не сон:
Сказаý ён сыну ýслед праклён.
А: «Каб не было за сына горка,
Чакае, знаць, мяне вандроýка,
Праз завiруху, снег, завею,
Знайду я тых, хто зразумее…»
III
На ганку плача цiха мацi:
«Саромяцца свайго дзiцяцi?!»
«Са злыднем можа ен сустрэцца, —
Стучыць ад жаху ý Бацькi сэрца,-
Чаго саромяцца?Смяюцца?
Да сына больш не дакрануцца?!
Як быццам сонейка не свецiць.
Мне больш сыночка не папесцiць?!»
IV
Ад родных нiý у адзiн дзянёк
Сыйшлi i Не, i Абiбок.
I вось на нейкiм скрыжаваннi
Дзяцей адбылася спатканне.
Убачыý абiбочак Не —
Пайшлi мурашкi па спiне:
«Якая смешная дзяýчына,
Гаворыць «не» без дай прычыны,
Cвiсцiць чагосьцi i cмяецца,
Яна мне трапiла ý сэрца.
Прыкмецiла i Абiбока дзеýка:
«Цябе касмiчная талерка
Хiба падкiнула сюды?
З твайго бы твару – піць вады.
У цябе – нябесная краса,
У мяне – да пят свая каса.
Магу я ёю i касiць,
Але лянуюся рабiць.
Ты ходзiш ладна рукi ý бокi,
Перастаýляеш важна ногi,
I дзеýкі падаюць ý пясок-
Як iдзе мiма Абiбок.
А: «Ты спадабаешся мне Не,
Спяваць ты любіш і мяне
Калі ý нас такі трохкутнiк,
Ці не стварыць фолк-гурт нам «Трутнi».
Прыйшоý хлапец да ганчара,
Ганчарык, трэба мне дуда.
Няхай мiленькая так грае,
I цэлы свет за ёй спявае.
Зрабiý дуду яму ганчар,
Што, як зайграе – iдзе пар.
Вакол i танчуць, i пяюць,
Бо «Трутнi» свой канцэрт даюць.
Пайшла дзеýка да Музыкі:
«Не трэба мне нiякай скрыпкi.
На што, каб грала i скрыпела,
I вакол зямля ýся млела.
Дай мне лепшыя цымбалкi,
Каб скакалi нават бабкi.
V
Пайшлi дзеткi вандраваць,
Канцэрцiкi вакол даваць.
А: «Вас вiтае Абiбок
Дзеля вас заграем фолк.
Глядзiце толькі на канцэрце
Ад смеху можаце памерці.
Мы прыляцелi на ракеце,
Не смейцеся, бо мы не дзецi.
Мы касмiчныя піраты,
Таму трохi разяваты.
Не такія, як усе.
Ý горад ездзім на казе.
Cпім па дваццаць пяць гадзін,
І нічога не ядзім».
VI
I тут узняýся моцны вецер,
I чорным стала ýсё у свеце»
I з’явiýся Чарадзей,
Зазваý ён да сябе дзяцей:
Вы пойдзеце у дзiцячы дом,
I свой адробiце праклён.
Вы былi непаслухмяны –
I вызвалi праклён той самi.
Будзем працаваць вучыцца,
Бацькам на вас каб больш не злiцца».
З лапатай робiць Абiбок,
За пальцы ýзяýся мазалёк.
Працуе разам у полi Не,
Маýчыць яна i спiну гне:
«Ты толькi не кажы нiкому,
Хачу я, Абiбок, дадому.
Я так цяпер шкадую мамку,
Яна заýсёды ýстане зранку,
Згатуе смачненькiх блiнцоý,
А я давала храпакоý.
Ну дык i што, няхай i бiла,
А як яна мяне любiла,
Ласкава скажа i пяшчотна,
Мая Ненешачка ты родна!»
А: «I я таксама ýяýляю,
Як свайго тату абдымаю.
Не шкадаваý нiколi бацькi,
А ён адзiн, памерла мацi.
Згатуе есцi ̶ проста смак,
А сынок такi лайдак.
Лажыцца спаць ён позна ноччу,
Трасецца дзень на трактарочку.
Не кожны вытрывае траску,
Яшчэ i я тут ̶ пра каляску…
З любоýю бiý мяне ён пугай,
Яго нiколi я не слухаý».
VII
Дадому Не пiша лiсток
I залiваецца мiж строк:
«Выхавацелька спявае калыханачку,
Мы плачам i чакаем сваю мамачку.
Матулечка мая, мая ты мамачка,
Патрэбна больш за ýсё твая мне ласачка.
I цацкi ýсякiя, i лялькi, i падручнiкi,
Нiколi не заменяць твае ручанькi».
VIII
Каб гора менш перажываць,
Пайшлi бацькi дзяцей шукаць.
I вось на нейкiм скрыжаваннi
Бацькоý адбылася спатканне.
М: «Мяне Марыя зваць, а вас?»
Б: «Мяне як Бульбу зваць ̶ Тарас.
Што, мацi, нарабiлi гора,
Каб не зайшлi куды за мора?
Дзе нам цяпер шукаць дзяцей,
А можа, ýзяý iх Чарадзей!?»
I тут узняýся моцны вецер,
I чорным стала ýсё на свеце.»
I з’явiýся Чарадзей:
«Дык гэта я забраý дзяцей!!!
Яны ý маiм дзiцячым доме,
Спяць зусiм не на саломе,
Займаюцца, працуюць у полi,
Не чулi гэтага нiколi?
Сябруюць, вершыкi чытаюць,
Вядома, лепш за ýсiх спяваюць,
А прыйдзе некалi той час,
Як дзетачкi забудуць вас…»
М: «Не рвi душы нам Чарадзей,
Скажы лепш, як вярнуць дзяцей?
Ч: «Каб я забыý пра ваш праклён,
Возьмеш мацi з поля лён.
I тую поплiсу сатчэш,
Дачку якою сваю б’еш.
На бацьку кажа ён: «Табе,
Зрабiць cа сталi пугу мне,
Якою хлопца б’еш ты злыдзень.
На справу вашу ̶ толькi тыдзень.
У гэты ж самы i дзянёк
Пайшла Марыя ýзяць лянок.
Але зусiм гэта не сон.
Ад чагосьцi вымак лён.
Да каваля Тарас iдзе:
«Зрабi стальную пугу мне.»
К: «Назад таму некалькi дзён,
Затух ад нечага мой горн».
Да Чарадзея йдуць назад:
М:«Мы не зрабiлi твой загад!»
Ч: «Марыя думала, ýсё проста,
Паб’ю лянок,закiну ý кросны.
Што тую поплiсу cаткаць?
Патрэбна год цяпер чакаць.
Бацькам гаворыць Чарадзей :
«Вы сакранулi рух падзей.
Пачула неба ваш праклён,
Лiý тыдзень лiвень, вымак лён.
Пачула пра праклён зямля,
Агонь забрала ý каваля.
Iдуць злачынствы, йдуць па крузе,
Канца i краю iм не будзе.
Да мора дойдзе,памiж намi,
Тады ýзнiмецца цунамi
Пайдуць пад воду гарады,
Рабiць што будзеце тады?
М:«I добра,што не чула мора,
А то было б такое гора.
Дапамажы нам, Чарадзей
Спынiць злачынны круг падзей.
Ч: « Каб дараваý вам гэта свет,
Стварыце гурт цi фолк-дуэт
I трэба так,бацькi, зайграць,
Каб вас прыйшлося шкадаваць.
Тарас iдзе да ганчара:
«Патрэбна мне, ганчар, дуда».
Пайшла мацi да Музыкi:
« Дай мне самай звонкай скрыпкi».
Спалi мала, жылi ý лесе,
Ýсе ж стварылi яны песню.
Каб дзяцей выратаваць,
Дык навучышся лятаць.
Чарадзейчыка дазвалi,
Песню гэту распачалi:
«Як няма дзяцей – пакута.
Страва ýсякая – атрута.
Вяселле,грошы,кiрмашы
Не патрэбны без душы.
Б: «Я зайграю ду- ду-ду,
Забудзьце дзетачкi крыýду.»
М: «Грай, мiленечкая скрыпка.
Раскажы бацькам, як брыдка.
Вянуць каля хаты кветкi,
Бо не йдуць дадому дзеткi.
Як цяпер без вас нам жыць,
Хто нас зможа пасмяшыць?
Навучылiся мы граць,
Каб вы змаглi нам дараваць.
Даруйце, родныя, даруйце.
Нашу болю вы пачуйце!!!»
Плача сумны Чарадзей:
«Не аддам я вам дзяцей.
Каб я прабачыý вам i свет
Апошнi напiсаць куплет
Патрэбна дзецям мiнавiта,
I будзе пра праклён забыта.
IХ
А Абiбок i Не тым часам,
Таксама пелi песню разам.
А: «Я зайграю ду-ду,
Татачка, забудь крыýду».
Н: «Раскажыце ýсiм, цымбалкi,
Пра маю любоý да мамкi.
Не патрэбны мы нiкому,
Хочам мы хутчэй дадому.
Самых цёплых, добрых слоý
Пачуеш толькi ад бацькоý.
Навучылiся мы граць,
Каб вы змаглi нам дараваць.
Даруйце, родныя, даруйце.
Нашу болю вы пачуйце!!!»
Эпiлог
I скранулася зямля,
Агонь узнiк у каваля.
Сышоý з зямлi зусiм праклён,
I вырас новы ладны лён.
Бацькi ж убачылi дзяцей,
Iм больш не трэба Чарадзей.
май-верасень 2011г.
Каментаваць